ru   be   en   de    
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » 18 декабря в Переволоке открылась торговая точка "Валентина"
18 декабря в Переволоке открылась торговая точка "Валентина"
22 декабря 2010
altПеравалока, якая з’яўляецца цэнтральнай сядзібай КСУП “Абарона краіны”, мае статут аграгарадка. Які, дарэчы, цалкам адпавядае ўяўленню пра тое, якім жа павінен быць беларускі аграгарадок. Калі едзеш па цэнтральнай вуліцы населенага пункта, дык проста дзівішся: жытло тут не капіруе адно другога, а што ні дом – архітэктурная адметнасць.

У Перавалоцы радуюць вока крама “Степной василек”, сезонная кропка гандлю “Ивушка”. Заўсёды было што набыць у магазіне, дзе прадукты і тавары прамысловыя.
Не засталася Перавалока і без увагі “карабейнікаў”-прыватнікаў. Якія з Рэчыцы і нават з Калінкавіч. Цяпер жа жыхары Перавалокі за таварамі прамысловымі могуць заходзіць у магазін “Валентина”.

Крама – проста шыкоўная. Ды яшчэ ў цэнтры аграгарадка. Побач з мясцовай сярэдняй школай, Домам культуры, адміністрацыйным будынкам “Абароны краіны”.
Адкрыццё ж гандлёвай кропкі, пра якую гаворка, адбылося 18 снежня. Пры ўдзеле старшыні Рэчыцкага райвыканкама Пятра Мікалаевіча Шостака, старшыні аблспажыўсаюза Васіля Аркадзевіча Смольскага, старшыні райспажыўсаюза Андрэя Мікалаевіча Дземідзенкі, дырэктара Васілевіцкага каапгандлю Паўла Паўлавіча Лаўшука.

Загадзя, яшчэ да прыезду гасцей, да “Валентины” падышлі дырэктар КСУП “Абарона краіны” Уладзімір Аляксеевіч Кірэйчук ды старшыня Караваціцкага сельскага Савета Аляксандр Сяргеевіч Шкурынаў.
Пра генеральнага дырэктара ААТ “Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў” А.В. Мікалуцкага варта сказаць і больш шырока. Аляксандр Віктаравіч шмат гадоў плённа ды годна ўзначальваў “Абарону краіны”.

І Перавалока сённяшняя, прыгожая і на ўсе сто прыдатная для жыцця, – плён вялізнага старання і безумоўных арганізатарскіх якасцеў кіраўніка-аграрніка А.В. Мікалуцкага. Дык Аляксандр Віктаравіч знайшоў час гэтаксама пабыць на адкрыцці яшчэ аднаго перавалоцкага магазіна.

alt

…Да “Валентины”, пакінуўшы дамашняе, падыходзілі і пад’язджалі людзі. Як з вуліцы цэнтральнай, так і з ускраінаў Перавалокі.

…І вось 11 гадзін. Супынілася музыка. П.М. Шостак і В.А. Смольскі ўзялі ў рукі паднесены ім каравай, перадалі яго частавацца кожнаму, хто жадаў адведаць хлеба-солі.
Пётр Мікалаевіч зазначыў: адкрыццё ў Перавалоцы чарговай гандлёвай кропкі – вынік дзяржаўнай палітыкі ў далейшым уздыме сельскай гаспадаркі і павышэння дабрабыту чалавека-вяскоўца.
Васіль жа Аркадзевіч згадаў: некалі, дзе цяпер “Валентина», быў мясцовы клуб. То і ён, колішні перавалоцкі хлопец, выпраўляючыся на танцы, і падумаць не мог, што прыкладзе руку, ужо ў якасці старшыні аблспажыўсаюза, каб і ягоная Перавалока мела найсучасныя гандлёвыя кропкі. А яшчэ В.А. Смольскі заклікаў землякоў, каб заўтрашнім днём (19 снежня) дружна прагаласавалі за моцную і квітнеючую Беларусь.

Было слова і старэйшага жыхара Перавалокі М.П. Смольскага, былога партызана і настаўніка. Міхаіл Пятровіч ад шчырага сэрца падзякаваў уладам за клопат пра вяскоўца. Выказаў думку многіх, каб у аграгарадку ў больш прыстойнае памяшканне перайшоў мясцовы ФАП.

Зноў загучала песня. Ужо ў выкананні вядучай свята. А ў песні – мора добрых пажаданняў усім і кожнаму.

alt

П.М. Шостак і В.А. Смольскі перарэзалі традыцыйную стужку.
Не мінулася без міфічнасці. Усім паказалі невялічкі куфэрак, з якога на ганак “ Валентины” пасыпаліся дробныя грошы-паперкі. Якія, у сваю чаргу, павінны прыцягваць да крамы і купюры сур’ёзныя.

Настасся Міхайлаўна Сцепанюк, загадчык “Валентины», запрасіла гасцей-пакупнікоў у новую краму.
Калі па праўдзе, то шмат каму давялося і пачакаць, перш чым выпала папасці ў памяшканне: столькі ж ахвотнікаў.
У краме – сапраўднае багацце тавару. То хацелася перш чым набыць, добра прыгледзецца. Паліна ж Дзмітрыеўна Дорах, прадавец крамы “Степной василек”, была разумнейшай. Штосьці купіла першай, то і атрымала падарунак. Без сімвалічных падарункаў не засталіся і высокія госці.

Вядома ж, кожны тавар разыходзіцца тады, калі ў людзей ёсць грошы. То, маючы на ўвазе толькі што адзначанае, запыталі ў У.А. Кірэйчука: а як з заробкам у КСУП “Абарона краіны”? У адказ пачулі: заробак павышаецца няўхільна, у снежні, калі браць у сярэднім, – больш 900 тысяч. Што ж, калі вясковец бачыць плён сваёй працы, то можа і купляць усё, што трэба.

…Перш чым пакінуць Перавалоку, завіталі на мясцовы выбарчы ўчастак. Не, наплыву жадаючых аддаць свой голас за будучага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мы не ўбачылі. Хаця й пачулі: у Перавалоцы тых, каторыя прагаласавалі датэрмінова, шмат. Ну, а “зацішша” во цяперашняе, – дык гэта з прычыны, што людзі пайшлі ў новую краму.
Сапраўды, каля “Валентины” было людна. Шмат хто трымаў у руках набыты тавар…

Пятро РАБЯНОК


"Дняпровец"

 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей




















Единый день безопасности

Помогут

Помогут
Опрос по изучению мнения населения по вопросу организации нового маршрута в г. Речица

ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ