ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Віншаванне заспенскіх тысячнікаў
Віншаванне заспенскіх тысячнікаў
15 августа 2011

altУ філіяле “Савецкая Беларусь” ААТ “Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў” тысячнага намалоту падчас сёлетняга жніва дасягнулі ўжо тры экіпажы. У мінулы аўторак на мехдвары гаспадаркі адбылося ўрачыстае віншаванне перадавікоў.

Сюды прыехалі першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама П.В. Камека, генеральны дырэктар ААТ “Рэчыцкі КХП” А.В. Мікалуцкі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.Р. Дзенісенка. Яны павіншавалі лепшыя экіпажы гаспадаркі ў складзе Віктара Якімчыка і Міхаіла Бышыка, Валерыя Дашука і Алега Вярэніча, Андрэя Бардачова і Дзяніса Сцельмашка з дасягненнем такіх працоўных вынікаў і ўручылі ім каштоўныя падарункі. Таксама каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны лепшыя вадзіцелі на адвозцы збожжа ад камбайнаў Эдуард Сыс, Аляксандр Руцкі, Андрэй Анікеенка і Мікалай Стрыжак, якія таксама перасягнулі тысячную адзнаку перавезенага зерня. Лепшых сваіх працаўнікоў павіншаваў і кіраўнік філіяла “Савецкая Беларусь” Д.У. Белавусаў, пажадаўшы ім далейшай плённай працы на карысць сваёй гаспадаркі.
Тэкст і фота Андрэя МЯДЗВЕДЗЕВА

"Дняпровец"


 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
























Единый день безопасности

Помогут

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ