ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Усё пачынаецца з настаўніка
Усё пачынаецца з настаўніка
01 октября 2011

altМарознай раніцай у пачатку студзеня 1993 года я ўпершыню пераступіла парог сярэдняй школы № 8 г. Рэчыцы. Заснежаная, абпаленая халадамі школа і ў гэтую пару года была незвычайна ўтульная, “хатняя”, дагледжаная. Адчувалася: не безгустоўнасць, а сапраўдная эстэтыка, гаспадарскі клопат кіраваў дзеяннямі тых, хто ўсё прадумаў да драбніцы. Школа аддалена ад дарогі, відаць, для таго, каб і менш шуму даносілася з вуліцы, і ў кожнага вучня стваралася ўражанне прастору. Я здзівілася, калі даведалася, што школа расчыніла свае дзверы ў 1966 годзе.

Сёння школе 45 гадоў, і яна ўпэўнена крочыць у нагу з часам. І ў гэтым вялікая заслуга яе былых кіраўнікоў – Філіпавай Т. У., Ягоравай Л. А., Дзейкун Л.Ц., Гусаковай І.У., Трыфанава І.І., Цішчанкі Г.І. Утульнасць, прыгажосць – усюды, на кожным кроку. З густам аформлены класы пачатковай школы. Тут усё на месцы – казачныя персанажы, маляванкі-чытанкі і пісанкі, маляванкі-лічбы. Яркія стэнды і напоўненыя дапаможнікамі шафы. І самі памяшканні ўтульныя, светлыя, прасторныя. Тут нельга стаміцца, тым больш калі побач твой старэйшы дарадчык, твая настаўніца (Ярац Т.Ю., Рудэнка І.У., Патапава Т.Дз., Дорынава В.В., Загароднава Т.А. і інш.).

Настаўнік – спрадвечны руплівец, нястомны шукальнік. Ён шукае і тады, калі пошук ці забараняецца ўвогуле, ці многія абыякавыя да яго. Ён шукае, нягледзячы на ізаляцыю, ідзе на ўвесь рост, калі можна было б спакойна прайсці прыгнуўшыся – і лягчэй, і бестурботней. Пераконваюся ў гэтым, каторы раз перачытваючы бессмяротную, найпраўдзівейшую трылогію Я. Коласа “На ростанях”. Расчараваны ў прафесіі асветніка, Янка Тукала адзначае: “Я – дрэва ў полі, што хіліць галіны туды, куды вецер дзьме”. З ім не згаджаецца
А. Лабановіч: “Няхай мы – тыя дрэвы ў полі…, няхай нахіляюцца галіны ў той бок, куды дзьме вецер…, аднак здаровае, моцнае дрэва будзе стаяць роўна, а галіны яго больш нахіляцца ў той бок, адкуль свеціць сонца. Штука ж уся ў тым, як намацаць галінамі гэтае сонца”.

Ведаю, што такіх настаўнікаў, як герой Я. Коласа, многа. У гэтым упэўніваюся, калі гартаю летапіс нашай школы. Андрэева В.У., Блонская Н.К., Дрэмач Т.У., Забалоцкая Т.Р., Гулік А.П., Кузняцова Т. Ц., Любімава А.С., Лякуціна Р.І., Марчанка З.П., Модзіна Л.М., Філіпава Т.У., Шышова М.П., Шчэрба Г.А., Цемнікава Н.У. і многія іншыя таксама лічаць, што аўтарытэт настаўніка забяспечваецца яго ўменнем ісці да вучняў і ўсіх людзей з адкрытым сэрцам, несці ім радасць, не шкадуючы здароўя і часу. Па іх меркаваннях, настаўнік-эрудыт – вось тая глеба, на якой фарміруецца ўсё астатняе, тым больш, калі гэта эрудыцыя прасвечваецца промнямі дабраты і веры ў людзей.

altНастаўнік – чалавек, у якога больш трывожна і больш напружана, чым у іншых, б’ецца сэрца. Яму наканавана хваляванне, а не спакой, гарэнне і згаранне, а не згасанне. Каваленка А.І., Канцавая С.У., Бандарэнка І.П., Шчурый Э.М., Усевіч А.П., Міраеўскі А.Ф. – гэтыя настаўнікі назаўсёды застануцца ў памяці педкалектыву нашай школы, бо кожны іх урок – гэта творчасць, кожны іх урок – дэбют.

Наша прафесія прад’яўляе чалавеку звышпатрабаванні: усё, чаму вучыць настаўнік, павінна быць у ім самім. Розум выхоўваецца розумам, маральная высакароднасць – асабістай высакароднасцю, перакананасць – перакананасцю.

Хтосьці з тэатральных дзеячаў сказаў: “Працаваць рэжысёрам гэтак жа складана, як настаўнікам у школе. Гэта цяжкая прафесія”.

Стаць настаўнікам – значыць ускласці на сябе велізарны цяжар не толькі радасці, але і трывогі, болю за выхаванне маладога пакалення. Трэба болей аддаваць, чым браць, адмаўляць сабе ў тым, што дазволена іншым, пастаянна падтрымліваць свой аўтарытэт.

Крэда педкалектыву нашай школы простае і вечнае, як сама педагогіка: любіць, паважаць у вучню асобу, чалавека, верыць у яго магчымасці, падтрымліваць у ім лепшае, добрае, светлае.

Менавіта педагогіку Мяцельскай Н.М., Смольскай А.В., Руль Т.М., Русаковай І.В., Несцярчук В.У., Сцепаненкі Т.М., Пішчык Т.С., Ляскаўца С.С., Карсаковай Г.А., Судзібор Ю.Ф., Свіч А.А., Піліпенкі Г.І. і многіх іншых можна з поўным правам назваць педагогікай супрацоўніцтва, заснаванай на ўзаемным даверы настаўнікаў і вучняў. Асабліва цёплых слоў заслугоўваюць нашы намеснікі дырэктара Падабед В.Р., Царова І.А., Гулік В.А. Да кожнага з нас яны ведаюць падыход, як падтрымаць у цяжкую хвіліну, даць слушную параду.

З нагоды юбілею я не магу не назваць прозвішчы людзей, якія штодзень ідуць поплеч з настаўнікам і сваёй працай ствараюць утульнасць і камфорт як для педагога, так і для вучня – Барысенка М.А. – сакратар школы, Кулажанка С.М. – намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы, Сівіцкая А.В., Алесянкова К.А. – лабаранты, тэхперсанал школы.

Педкалектыў школы пастаянна працуе над павышэннем якасці адукацыі. У гэтым годзе метадычны савет школы вырашыў, што павышэнне якасці адукацыі павінна ісці праз удасканаленне структуры ўрока як асноўнай формы арганізацыі адукацыйнага працэсу, таму што поспех педагога залежыць ад яго ўмення ствараць на ўроку ўмовы для праяўлення і задавальнення пазнавальных і камунікатыўных патрэбаў вучняў. Менавіта гэтыя патрэбы з’яўляюцца штуршком для ўзнікнення матываў дзейнасці. І як вынік – вучні сярэдняй школы № 8 не раз станавіліся пераможцамі гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх алімпіяд, былі ўзнагароджаны рознымі граматамі, дыпломамі, прэміямі. Так, былой вучаніцы А. Вінаградавай была прысвоена прэмія спецыяльнага фонда прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў.

Веру, што нашы вучні, пасталеўшы і апынуўшыся на бясконцай дарозе пазнання побач з іншымі людзьмі, аддадуць ім увесь свой вопыт, навучаць мудрай жыццёвай абачлівасці і мэтанакіраванасці ў вечным пошуку чалавекам сэнсу свайго існавання. Школа можа ганарыцца сваімі выпускнікамі. Гэта Лукінская С.В. – намеснік начальніка аддзела адукацыі, Сяргееў І.Г. – галоўны рэдактар газеты “Дняпровец”, Міхайлоўскі Ф.І. – намеснік генеральнага дырэктара аб’яднання “Беларуснафта”, Канаваленка А.У. – галоўны рэдактар газеты “Вячэрні Гомель”, Леснікаў В.А. – намеснік дырэктара па эканоміцы РУП “Рэчыцкі метызны завод”, Ягорава Л.А. – дырэктар Рэчыцкага педагагічнага каледжа, Валодзькіна Н.Я. – дырэктар СШ № 10, Здрок І.М. – дырэктар Цэнтра дзіцячай творчасці, Чарнашэй М.В. – дырэктар буравой кампаніі “Дэльта”, Самаль Л.С. – дырэктар Глыбаўскай СШ, Самаль В.А. – намеснік дырэктара базы адпачынку “Мілаград” ААТ “Гомельтранснафта “Дружба”, Самбук З.І. – былы дырэктар гімназіі № 1, Лацінік А.С. – в.а. консула Рэспублікі Беларусь у Бразіліі, Зубкоў У.У. – генеральны дырэктар ЗАТ “Беларуская нафтавая кампанія”.

З гэтага года наш калектыў узначальвае Найдзен М.У. Мы верым ў яго і жадаем вялікіх поспехаў у нялёгкай кіраўніцкай дзейнасці і, канешне, заўсёды падтрымаем і дапаможам.

З юбілеем, мая любімая школа, і са святам, шаноўныя калегі!

Тамара Рудэнка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры


www.dneprovec.by

 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
























Единый день безопасности

Помогут

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ