Рэчычане сустрэлі вясну » Речица.BY - Официальный сайт
 
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Рэчычане сустрэлі вясну
Рэчычане сустрэлі вясну
28 февраля 2012

Цудоўнае свята Масленіцы склікала многіх рэчычан на галоўную плошчу горада ў мінулую суботу. І нават надакучлівы дождж не стаў перашкодай добраму святочнаму настрою, ён нібыта нагадваў, што зіме пара саступаць!
Свята Масленіцы – гэта цудоўная традыцыя нашага народа, якая надае напраканцы працяглых і халодных зім спадзяванняў на новыя ўраджаі і новыя здзяйсненні. Менавіта гэтымі настроямі было прасякнута і тэатралізаванае свята “Бывай, зіма, гуляй, Масленіца!” , якое зладзілі  для рэчычан супрацоўнікі Гарадскога палаца культуры і самадзейныя артысты ўстаноў культуры раёна.
Пятрушка, скамарохі, баба Яга і, вядома ж, Вясна – галоўныя героі свята. Яны не толькі забаўлялі гледачоў са сцэны, але і праводзілі розныя конкурсы проста ў натоўпе на плошчы. Бег навыперадкі на хадулях, перацягванне каната, хуткаснае паяданне бліноў – гэтыя конкурсы выклікалі самы сапраўдны азарт удзельнікаў і захапленне гледачоў. Пераможцамі, бясспрэчна, тут зрабіліся ўсе, хто ўзяў удзел. А на сцэне адзін аднаго змянялі творчыя калектывы. Ансамбль “Грымата” раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра, узорны дзіцячы ансамбль “Азяраначка” Азершчынскага сельскага дома культуры, вакальна-інструментальны ансамбль “Альянс” Рэчыцкага ДПАТЛ, салісты Азершчынскага цэнтра культуры і вольнага часу радавалі гледачоў сваімі талентамі.  Не засталіся ў баку ад правядзення свята і адмыслоўцы ад раённага аддзела спорту. Яны праводзілі асаблівыя – спартыўныя  конкурсы, такія як, напрыклад, баі мяхамі.
Святочны гандаль заклікаў гараджан адведаць самых розных страў апетытным водарам шашлыкоў і асноўнай масленічнай стравы – блінцоў. Гарачыя наліснікі проста з патэльні тут былі прэзентаваныя на любы густ. І з маслам, і са смятанай, і з мёдам, і нават… з сасіскай! Гандлёвы дом “РМЗ” падсмажыў на ражне цэлае парася. Шчыльна абступілі пакупнікі палаткі КГУП “Гандальсэрвіс”, якое вынесла на плошчу доўгую чараду мангалаў з шашлыкамі. ААТ “Прыдняпроўе” не толькі гандлявала блінцамі са свайго гандлёвага раду, але і забяспечыла імі ўдзельнікаў конкурснага “ўплятання” гэтага масленічнага сімвалу. Шмат наведвальнікаў было і каля гандлёвага раду Рэчыцкага райспажыўтаварыства.
Доўга чакаў сваёй чаргі адмысловы слуп з прызамі. Відаць тое, што ён быў мокры, адпужвала большасць жадаючых паўдзельнічаць у самым “масленічным” конкурсе. Але, калі чучала Масленіцы было спаленае і трошкі парадзелі гандлёвыя прылаўкі, смельчакі ўсё ж знайшліся. Праўда, запаветны куфэрак з прызам давялося аддаць самаму настойліваму – толькі ў аднаго ўдзельніка атрымалася пераадолець крыху больш за палову вертыкальнай дыстанцыі.
Добры веснавы настрой, нягледзячы на шэрае надвор’е, і цудоўны зарад бадзёрасці – гэта, бясспрэчна, галоўныя вынікі свята. І дзеля іх варта было там пабыць!
Андрэй Мядзведзеў
Фота аўтара

"Дняпровец"


 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
Защита прав потребителей




















Единый день безопасности

Помогут
Помогут
Базар славянский
Базар славянский

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ