ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Падарылі дзеткам свята
Падарылі дзеткам свята
11 июня 2013

Сапраўднае свята прывезлі ў Рэчыцкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў, якія маюць фізічныя парушэнні, старыя і новыя сябры ўстановы. А завіталі ў госці да гэтых дзетак іх шэфы з раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь на чале з начальнікам Ігарам Каршаковым, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных ды іншых устаноў Аляксандр Аўсяннікаў ды настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, што ў вёсцы Коззе, іерэй Віктар Зінкевіч.

Як сказаў у сваім уступным слове дырэктар дома-інтэрната Віктар Рудэнка, дзеці, што выхоўваюцца ў гэтай установе, вельмі рэдка маюць магчымасць выйсці ў вонкавы свет. Таму, калі нейкія частачкі гэтага свету трапляюць да іх у інтэрнат, гэта сапраўднае свята для яго насельнікаў. І на гэты раз твары малых асвятлялі іскрыстыя ўсмешкі. Нягледзячы на ўсе нястачы, што выпалі на долю гэтых дзетак, яны былі шчаслівымі.

Ігар Каршакоў уручыў дырэктару дома-інтэрната вялізны мех з цукеркамі і запэўніў, што супрацоўніцтва паміж установай і элітным міліцэйскім падраздзяленнем будзе працягвацца. Вялікую значнасць працы работнікаў падобных устаноў сістэмы сацыяльнай абароны адзначыў у сваім выступе Аляксандр Аўсяннікаў. Ён на ўрачыстым сходзе ўручыў Віктару Рудэнку сертыфікат на два мільёны рублёў, што будуць пералічаныя на разліковы рахунак установы. Словамі шчырай веры ў тое, што кожнаму будзе паводле спраў ягоных, што нам неабходна несці наканаваны нам крыж ды імкнуцца рабіць дабро свайму бліжняму, быў прасякнуты выступ айца Віктара. Ён паведаміў таксама, што ў планах даўніх сяброў прыхода народных артыстаў Беларусі Ядзьвігі Паплаўскай ды Аляксандра Ціхановіча правядзенне ўлетку гэтага года дабрачыннага канцэрта ў Коззі, які ўжо робіцца традыцыйным, з пералічэннем сабраных на ім сродкаў на рахунак гэтага дома-інтэрната. Пасля айцец Віктар уручыў кіраўніку ўстановы ікону, а кожнаму дзіцяці раздаў падарункі: хлопчыкам адмысловыя чоткі, а дзяўчынкам – бранзалецікі з выявамі святых. Таксама кожны выхаванец дома-інтэрната атрымаў з рук святара шакаладку ды велікоднае яйка.

А потым і хлопчыкі, і дзяўчынкі пабачылі выступ службовага сабакі, які, праўда, адмовіўся шукаць у доме-інтэрнаце злачынцаў, ведаючы, што іх там няма, затое з радасцю гуляўся з дзецьмі, лашчыў языком іх тварыкі ды прыносіў, адшукваючы, яловыя шышкі, што малыя закідалі ў траву. А яшчэ каля адмысловага стэнду ўтварылася цэлая чарга з жадаючых пастраляць з пнеўматычнага пісталета ды паспаборнічаць на трапнасць. А каля стала са зброяй ды амуніцыяй дзеці з цікавасцю апраналі міліцэйскія бронекамізэлькі, шлемы, узбройваліся літаральна “да зубоў” адразу аўтаматам, пісталетам ды спецпрыладай пад назваю РП, якая перакладаецца, як гумавая палка.

Насамрэч, цікавасці малых, здавалася, не было межаў. І гэтае свята, падоранае дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, мае сапраўды вялікую значнасць для іх. Малыя адчулі сябе не адарванымі ад свету, а патрэбнымі іншым людзям. А гэта – самае галоўнае!

Андрэй МЯДЗВЕДЗЕЎ

"Дняпровец"


 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
























Единый день безопасности

Помогут

Помогут
Опрос по изучению мнения населения по вопросу организации нового маршрута в г. Речица

ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ