Экстрым па-Ведрыцку » Речица.BY - Официальный сайт
 
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Экстрым па-Ведрыцку
Экстрым па-Ведрыцку
30 июля 2013

– Давайце зладзім эксрым-бег без гэтае гразі і карчагаў на роўным беразе гарадскога пляжа, – казалі сталыя спартоўцы, што рыхтуюцца да выступаў на розных адказных спаборніцтвах.
– Дык дзе ж там будзе той экстрым і ў чым “цымус”? – пыталіся аматары сапраўды экстрэмальных забегаў на Ведрычы.
Усё ж рэчыцкія экстрэмальныя забегі, якія праводзяцца каля аднаго з сімвалаў нашага рэгіёна – рацэ Ведрыч, маюць сваю, асаблівую разыначку. Гэта сапраўды складаныя ўмовы, створаныя самой прыродай, якія не толькі высвятляюць фізічную падрыхтоўку ўдзельнікаў (многія з якіх і спартоўцамі не з’яўляюцца – проста аматары здаровага ладу жыцця), а найбольш даюць шанец даказаць сабе, што ты здольны пераадолець любыя цяжкасці!
І вось у чарговы раз аматары экстрэмальнага бегу стартавалі з-пад вялізарнае хвоі, узрост якой, вызначаны адмыслоўцамі-лесаводамі, тры стагоддзі. Іх шлях – па-над ведрыцкім абрывам са спускам наўпрост у рэчышча – уздым па ім супраць плыні (не на лодцы, а бегам!), потым выхад “на сушу”, балацявіна, зноў ведрыцкае рэчышча, яр з навіслымі карэннямі, яшчэ адна балацявіна і выхад угору, каб патрапіць на фінішную прамую. Праўда, фініш – толькі на трэцім крузе. Гэтым годам прырода вырашыла крыху прышпіліцца з аматараў экстрым-бегу – паналівала ў балацянкі, што панаўтвараліся па ведрыцкіх старыцах, вады ледзь не ў рост некаторых удзельнікаў ды панавальвала і ў рэчышча, і ў тыя балоты “свежых” карчоў ды бярвення. Пераскокваць (а дзе й – пераплываць) гэтыя перашкоды – таксама дадатковы экстрым, але ж і досыць цяжкая ў фізычным плане справа.
І вось – дыстанцыя пройдзеная, і ўдзельнікі, як не дзіўна, з вясёлымі ўсмешкамі сабраліся ля той жа хвоі на ўзнагароджанне пераможцаў.
Першае месца ў абсалютным заліку гэтым годам скарылася госцю першынства са Светлагорска Аляксандру Буслу. На другім апынуўся мінулагодні пераможца – рэчычанін Андрэй Сінькевіч, а на трэцім – студэнт Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Ражко.
– А на наступны год пасля забегу зладзім салодкі стол, каб падмацаваць страчаныя сілы! – прапанаваў на заканчэнні галоўны арганізатар першынства Мікола Свіч, здымаючы з вушэй і валос наліплую раску…
Што ж – традыцыя правядзення экстрым-спаборніцтва на Ведрычы не толькі жыве, але й развіваецца!
Андрэй МЯДЗВЕДЗЕЎ
Фота аўтара

"Дняпровец"


 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
Защита прав потребителей




















Единый день безопасности

Помогут
Помогут
Базар славянский
Базар славянский

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ