Працаваць, як для сябе » Речица.BY - Официальный сайт
 
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » Працаваць, як для сябе
Працаваць, як для сябе
30 июля 2013

Днямі на вучэбнай базе аграрнага каледжа адбыўся конкурс тэхнікаў-асемянатараў раёна. Праходзіў ён два дні ў два этапы. Канкурсанты паказвалі вышэйшы клас у тэорыі і практыцы – адказвалі на пытанні тэстаў, размарожвалі сперму, дэманстравалі і тлумачылі прынцып асемянення на макеце каровы.
Літаральна ўсе канкурсанты паказалі добрыя веды як у тэарэтычнай, так і ў практычнай частках іспытаў, і, па праўдзе кажучы, журы нялёгка было вызначыць пераможцу і прызёраў. Але ж конкурс на тое і конкурс, каб вызначыць лідараў.
Адразу два месцы занялі тэхнікі-асемянатары з калгаса (ВСК) “50 год Кастрычніка” – Вольга Сусла – І месца (99 балаў са 100 максімальных) і Таццяна Глушак – ІІ месца (97 балаў).
Вольга Сусла працуе тэхнікам-асемянатарам на ферме “Іванішча” ўсяго тры гады, але ўжо дзякуючы працавітасці і добрасумленным адносінам да справы дасягнула пэўных вынікаў. Летась выхад цялят ад 100 кароў у яе склаў 102 галавы.
Сама Вольга Віктараўна родам з Лоеўскага раёна. Пачынала працаваць даглядчыцай у сваім раёне, але, так як заробкі там былі невялікія, вырашылі з мужам, які працуе камбайнерам, пераехаць у Рэчыцкі раён. Так і прыйшлі ў гэты калгас. Аб чым ні кроплі не шкадуюць.
У хуткім часе Вольга Сусла будзе прадстаўляць наш раён і сваю гаспадарку на абласным конкурсе. Пажадаем жа ёй поспехаў, дастойна прайсці ўсе іспыты і атрымаць там перамогу.
Таццяна Глушак тэхнікам-асемянатарам на ферме “Гасцівель” ужо 18 гадоў. У раённым конкурсе прымае ўдзел не першы раз. Летась заняла І месца і прадстаўляла раён у вобласці.
– Хоць я і не заняла ў абласным конкурсе прызавое месца, – гаворыць Таццяна Віктараўна, – зусім не расчаравалася. Наадварот, прыехала з новымі ўражаннямі, планамі, вопытам, набыла сяброў.
На гэты раз я ў раённым конкурсе заняла другое месца. Але мяне гэта не расстроіла. Трэба ж і маладым даць дарогу і магчымасць самасцвярдзіцца.
Пачынала працаваць Таццяна Глушак даяркай. Яшчэ з дзяцінства ёй падабалася бегаць на ферму і дапамагаць матулі, якая таксама працавала даяркай. Менавіта тады і вызначылася са сваёй будучай прафесіяй.
У працы тэхніка-асемянатара лічыць галоўным узаемадзеянне з ветэрынарнай службай. Як адзначыла Таццяна Віктараўна, у апошні час каровы часта хварэюць, нярэдкія і пасляродавыя ўскладненні. Менавіта таму, каб атрымаць і захаваць цялят, неабходна працаваць у адной звязцы з ветурачом. Калі ж з ім няма ўзаемаразумення, дык і выніку, а разам з ім і добрага заробку можна не чакаць.
Яшчэ адно другое месца, набраўшы 95,5 бала, заняла тэхнік-асемянатар з філіяла “Савецкая Беларусь” ААТ “Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў” Галіна Маршкова.
Галіна Міхайлаўна працуе па гэтай спецыяльнасці на ферме “Гранаўка” з 2008 года. Акрамя таго, сумяшчае пасаду ветэрынарнага ўрача. Таму добра ведае, чым жыве і дыхае кожная карова, а дойнага статку на ферме 233 галавы. Да сваіх абавязкаў адносіцца добрасумленна, не лічыцца са сваім часам, кожны дзень – і ў выхадныя, і ў святочныя – знаходзіцца на ферме. Галоўны прынцып у Галіны Міхайлаўны – працаваць, як для сябе. Гэта і дапамагло ёй летась дасягнуць выхаду цялят ад 100 кароў у 123 галавы.
Такія адносіны Галіны Маршковай да працы не засталіся незаўважанымі, і яна ў 2011 годзе была прызнана лепшым тэхнікам-асемянатарам раёна.
Галіна Міхайлаўна вельмі любіць кветкі. І сваімі рукамі стварыла на ферме сапраўдны кветкавы аазіс, зрабіла прыгожыя клумбы. Ды такія, што нават не сустрэнеш і ў некаторых гаспадароў.
Трэція месцы ў конкурсе па праву занялі тэхнікі-асемянатары Алена Маджара (КСУП “Дзяржынскі-агра”), Праскоўя Скаромная (філіял “Імя Фрунзе” ААТ “Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў”) і Анатоль Канчар (КСУП “Абарона краіны”).
Віншуем пераможцу і прызёраў з занятымі месцамі і жадаем ім здароўя, ладу ў сем’ях, бадзёрасці духу і працоўных поспехаў.
Дзмітрый БЯЛЬКО
Фота аўтара

"Дняпровец"


 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
Защита прав потребителей




















Единый день безопасности

Помогут
Помогут
Базар славянский
Базар славянский

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ