У Камсамольску праца кіпіць » Речица.BY - Официальный сайт
 
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ       ru   be   en   de  
Поиск по сайту :
telegram   telegram   telegram   telegram   instagram
 
 
Речица.BY » Новости района » У Камсамольску праца кіпіць
У Камсамольску праца кіпіць
19 ноября 2013

У раёне працягваецца месячнік па навядзенні парадку і добраўпарадкаванню населеных пунктаў. У мінулыя выхадныя мы пабывалі ў Камсамольскім сельсавеце ды ўпэўніліся, што вяскоўцы не губляюць ні дня, каб зрабіць свае населеныя пункты больш прывабнымі: у работах удзельнічаюць усе – ад малых да старых.

У вёсцы Аколіца, якая прак-тычна злілася з Камсамольскам, шкаляры Камсамольскай сярэдняй школы ўсталёўвалі новенькі штыкетнік паўз вуліцу, дзе былі ліквідаваныя старыя спарахнелыя хаты. Землі далучаны да прылеглага поля, а вясковая вуліца патрабавала новага плота. Шчыты хлопцы збілі яшчэ ў школе на ўроках працы. А ў суботу прыладжвалі іх да бетонных слупочкаў, якія падвозіў вясёлы мясцовы “кавалерыст” на жвавым коніку.

У вёсцы Вузнаж яшчэ ад самай раніцы былі заўважаныя тутэйшыя “зялёныя”, якія прыбіралі размешчаную паўз цэнтральную вуліцу зону адпачынку – Вузнажскае лясніцтва шчыравала. Ужо пасля абеду невялічкі скверык з пянёчкамі ды лавачкамі быў вычышчаны.

Добра папрацавалі і ў Сведскім. Мясцовыя жыхары прыбіралі могілкі, а супрацоўнікі Камсамольскай амбулаторыі наводзілі парадак у парку.

Вялікую пустку, што прымыкае да тэрыторыі Камсамольскага дзіцячага садка, ачысцілі ад друзу, што накапіўся там за лета, супрацоўнікі гэтай установы адукацыі.

А ў нядзелю на могілках вёскі Першамайск тутэйшым жыхарам і супрацоўнікам сельвыканкама давялося паўдзельнічаць у сапраўдным экстрым-шоу. З удзелам альпіністаў з Рэчыцы тут праводзілася выдаленне дзвюх велізарных бяроз, якія былі прызнаныя аварыйнымі ды ўяўлялі пагрозу. Хлопцы на спецыяльным вяровачным рыштаванні абразалі вялізныя галіны, а мясцовыя работнікі ачысцілі потым тэрыторыю ад галля, кары і драўніны.

Не засталіся ў баку і супрацоўнікі “Дняпроўца”, за якім Камсамольск замацаваны па добраўпарадкаванні адпаведным рашэннем улады. Журналісты і тэхнічныя работнікі нашай рэдакцыі ачысцілі і добраўпарадкавалі сквер, што прылягае да помніка мясцовым жыхарам і вызваліцелям Камсамольска, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Работы па добраўпарадкаванні ў раёне набралі годны тэмп і будуць працягвацца, пакуль будзе спрыяць надвор’е, бо, як кажуць, няма мяжы дасканаласці. Таму – давайце ўсе разам зробім сваю радзіму прыгажэйшай і больш утульнай!

Андрэй МЯДЗВЕДЗЕЎ
Фота аўтара

"Дняпровец"


 

 
Адрес:
247500 г.Речица, пл.Октября, 6
Телефон: (+3752340) 3 41 71
Факс: (+3752340) 3 76 46

Республика Беларусь
Официальные документы
Защита прав потребителей
Защита прав потребителей




















Единый день безопасности

Помогут
Помогут
Базар славянский
Базар славянский

Помогут
ПОЛЕЗНЫЕ РЕСУРСЫ