Речицкий районный исполнительный комитет. Официальный портал

МЧС информирует

Данесці да кожнага


Данесці да кожнага


22 января 2020. Разместил: rochs
У рамках акцыі "Бяспека - у кожны дом!» Рэчыцкія ратавальнікі правялі мерапрыемства, накіраванае на прадухіленне пажараў па прычыне неасцярожнасці пры курэнні з асобамі схільнымі да злоўжывання спіртнымі напоямі і якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Сухія лічбы статыстыкі паказваюць на тое, што менавіта гэтыя людзі становяцца закладнікамі падобных надзвычайных сітуацый. Менавіта таму на сустрэчы з грамадзянамі ў пункце прыёму другаснай сыравіны гаворка ішла аб наступствах шкоднай звычкі, памножанай на стос гарачыльных напояў. Праз гутарку, дэманстрацыю відэафільмаў, «карту падпаляных акуркаў», наглядна-выяўленчую прадукцыю работнікі МНС звярнулі ўвагу дадзенай катэгорыі грамадзян на гэтую праблему.
            Таксама пільная ўвага была звернута на ўмовы пражывання данных грамадзян, стан пячнога ацяплення, электраправодкі і падтрыманне ў спраўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
            А для таго каб яны наглядна пабачылі як адбываюцца узгарання ад якая выпала цыгарэты, як тушыць і як сябе паводзіць у выпадку ўзгарання, былі праведзены практычныя заняткі.

            Варта адзначыць, што ўдзельнікі прафілактычнага мерапрыемства засталіся салідарныя з ратавальнікамі і маюць цвёрдае перакананне ў небяспецы курэння ў нецвярозым стане.

 


Вернуться назад