Заклік ад вавёрачкі жыхарам раёна22 сентября 2021. Разместил: rochs |
Статыстыка сведчыць: амаль 90% гібелі людзей на пажарах адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Страшная лічба! Каб прылягнуць увагу да гэтай праблемы МНС, у раёне праводзяцца мерапрыемствы ў рамках інфармацыйна – прапагандыскай кампаніі “Не чакай вавёрачку-тушы недакурак!” У рамках гэтай кампаніі прапагандысты Рэчыцкага раённага падраздзялення МНС працягнулі размяшчэнне ў гандлёвых кропках на алкагольнай і тытунёвай прадукцыі і на паштовых скрынях у жылых дамах запамінальных інфармацыйных матэрыялаў. Дадзеная прафілактычная рэклама ў чарговы раз нацэльвае ўсіх задумацца аб наступствах, якія могуць быць вынікам неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Бо сумны зыход можа закрануць не толькі тых, хто паліць у нецвярозым стане, але і якія пражываюць у непасрэднай блізкасці ад іх людзей. Спадзяемся, што кожны грамадзянін, пазнаёміўшыся з заклікам ад вавёркі, задумаецца аб неабходнасці тушэння цыгарэт пасля курэння. Бо толькі сам чалавек у сілах паўплываць на існуючую праблему, а менавіта – пачаць тушыць за сабой недакуркі, дзе б ён не знаходзіўся. Толькі так можна забяспечыць пажарную бяспеку ва ўласным доме, а таксама на прыродзе.
Вернуться назад |