Речицкий районный исполнительный комитет. Официальный портал

МЧС информирует

Жадаем поспехаў


Жадаем поспехаў


24 апреля 2019. Разместил: rochs

          З мэтай павышэння спартыўнага майстэрства 23 красавіка ў Рэчыцы адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе Рэчыцкай зоны пажаратушэння. Выявіць мацнейшых з’ехаліся ратавальнікі з Хойнікаў, Брагіна, Лоева.  Рэчыцу прадстаўлялі каманды мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пажарна-выратавальнага атрада №3 і пажарна-выратавальнага паста №15 аграгарадка Холмеч. Усяго ў спаборніцтвах праняла ўдзел 6 каманд.

Наймацнейшымі апынуліся рэчыцкія ратавальнікі. Першае месца ў камандных спаборніцтвах занялі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а другае – пажарна-выратавальнага атрада №3. На трэцім месцы апынуліся ратавальнікі з Брагіна. Такім чынам у абласным чэмпіянаце Рэчыцкую зону пажаратушэння будуць прадстаўляць дзве рэчыцкія каманды.

         Хачацца адзначыць, што гэта не перашая перамога рэчыцкіх выратавальнікаў.  Зусім нядаўна, 20 і 21 красавіка праходзіў чэмпіянат па міні-футболе сярод арганізацый і ўстаноў Рэчыцкага раёна і каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама заняла першае месца.

         Віншуем каманду з ўзнагародамі і жадаем поспехаў у абласным чэмпіянаце.  


Вернуться назад