У Рэчыцы прайшло першынство раёна па армрэслінгу сярод прадпрыемстваў і арганізацый18 марта 2015. Разместил: admin |
Армрэслінг пакуль не з’яўляецца алімпійскім відам спорту. Але тое, што ён ці не самы народны від, пацвердзіла чарговае першынство раёна па армрэслінгу сярод прадпрыемстваў і арганізацый.
Сярод арганізацый з колькасцю працуючых да 500 чалавек самыя дужыя рукі ў супрацоўнікаў Рэчыцкага раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Беларусі (гэта, дарэчы, да ведама правапарушальнікаў – лепш з хлопцамі з аховы не жартаваць!), другое месца заняла каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а на трэцяй прыступцы апынулася дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 1 Рэчыцкага раёна, за якую выступалі юныя выхаванцы адпаведнай секцыі пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка вышэйшай катэгорыі суддзі нацыянальнай катэгорыі Анатоля Стрыжака.
У групе сельгасарганізацый лепшымі сталі прадстаўнікі Рэчыцкага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага ліцэя, другое месца – у сельгаспрадпрыемства “Дземяхоўскае”, на трэцім – прадстаўнікі КСУП “21 з’езд КПСС”. Дыпломы пераможцаў у асабістым заліку атрымалі Вікторыя Ісакава з ДЮСШ № 1, Алена Чапліна і Кацярына Кабушкова з РМЗ, Дзмітрый Глыбоўскі з “Дземяхоўскага”, Віталь Раполаў з РМЗ, Арцём Нікіценка з прадпрыемства “Торгсервис”, Ілля Сідараў з РМЗ, Дзмітрый Качэня з ДЮСШ № 1, Вадзім Сурта з РАУС, Іван Якуш з аддзела Дэпартамента аховы, Уладзімір Кір’янаў з РМЗ і Аляксандр Кашпур з МВУ “Рэчыцаміжрайгаз”. Андрэй МЯДЗВЕДЗЕЎ Вернуться назад |